Пачобут: «Паеду напачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду»

Анджэй Пачобут — пра настальгію і вяртанне.

— Канешне, я збіраюся ў Беларусь. Я з Гродна, з Панямоння. І гэта мая радзіма — Гарадзеншчына, — падкрэсліў Анджэй Пачобут у інтэрв'ю аднаму з польскіх каналаў. — Калі паехаў нядаўна ў Вільню, і там на Віленшчыне пачуў нашу польскую мясцовую памежную мову, клімат там такі ж самы, таму што гэта фактычна адзін рэгіён, адчуў, што быў ужо вельмі блізка да дому, там такая настальгія моцная.

Безумоўна, я хачу дамоў і паеду напачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду.

Ведаю, што не ўсе лічаць гэта правільным. У Польшчы нават правялі апытанне, і ледзь не 80% перакананыя ў тым, што я не павінен вяртацца дадому. Іх галоўны аргумент, што тут я зраблю значна больш, чым там.

читайте также

Нікога з тых, хто дзейнічаў падчас Польскай Народнай Рэспубліцы (да 1989 году — С.), тых, з кім я размаўляў, такія аргументы не пераконваюць.

Таму што кожны чалавек разумее, што ён аддзяляецца ад сваёй супольнасці, якая знаходзіцца абсалютна ў іншых абставінах. І ты не маеш права казаць ад іх імя.

Многія палякі аказваліся ў падобнай сітуацыі, калі вайна заспела іх за мяжой, і перад імі таксама паўставала дылема — вяртацца ці не. Але можна пабачыць, што шмат хто вяртаўся, пасля яны траплялі ў турмы.

— Як вы сабе ўяўляеце свой пераход мяжы ў Беларусь?

— Аддаеш пашпарт, яго правяраюць, ставяць нейкі штамп ці не — і праязджаю. Так я сабе гэта ўяўляю.  

А што будзе далей, хутка даведаемся. Засталося нядоўга.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)