Конвейер репрессий. Бухгалтера из Минска осудили по «делу Гаюна». В список «вредных» книг добавили еще 16

Хроника политического преследования 28 февраля.

Бухгалтера из Минска осудили по «делу Гаюна»

Виталина Михаленя много лет работала главным бухгалтером, вела собственный бизнес и консультировала по налогам. У нее несовершеннолетний сын, пишет Наша Ніва.

Виталине Михалене 43 года. Она родом из Узды. Женщина училась в Молодечненском торгово-экономическом колледже, а в 2006 получила диплом экономиста в Белорусском торгово-экономическом университете потребительской кооперации в Гомеле. У женщины есть несовершеннолетний сын.

Виталина всю жизнь занимается финансами. С 2008 года она работала главной бухгалтером в разных фирмах. В 2013‑м Виталина зарегистрировала ИП и стала консультантом по налогообложению. В последние годы она работает еще и рекрутером.

Виталину судили в Минском городском суде по частям 1 и 2 статьи 361‑4 Уголовного кодекса Беларуси — «содействие экстремистской деятельности». Ей присудили «домашнюю химию». Точный приговор неизвестен, а преследование женщины связано с «делом Гаюна».

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў

26 лютага 2026 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 16 новых кніг. Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН. Вось спіс чарговых абнаўленняў:

  • Уладзімір Харошка. «Усмешка — пілігрым душы: вершы, пераклады»;
  • Аляксандр Чашчын. «БДСМ. Бясконцая дабрыня, спачуванне і міласэрнасць»;
  • Марыяна Крам. «Твая Мары»;
  • Пэм Гудвін. «Урокі ў граху»;
  • Ісэй Сагава. «Дзённік канібала. Гісторыя японскага людаеда, які замест тэрміну атрымаў славу»;
  • Элізабет Вурцэль. «Нацыя празака»;
  • Сяргей Кузняцоў. «Сем пялёсткаў»;
  • Таццяна Коган. «Амнезія душы»;
  • Віктар Пялевін. «Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі»;
  • Лэгз Макніл, Джыліян Маккейн. «Прашу, забі мяне! Сапраўдная гісторыя панк-року ў апавяданнях удзельнікаў»;
  • Мадлен Мілер. «Песня Ахіла»;
  • Жан-Крыстоф Гранжэ. «Лес мерцвякоў»;
  • Патрык Нэс. «Вызваленне»;
  • Джон Бойн. «Абсалютыст»;
  • Попі Брайт. «Вытанчаны труп»;
  • Арцём Серабракоў. «Фістула».

З гэтага спісу важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры.

Элізабет Вурцэль — «Нацыя празака» (1994 год)

Гэта знакавы твор для амерыканскай культуры 1990-х. Мемуары сталі бестселерам. Шчырая і балючая споведзь маладой жанчыны, якая змагаецца з дэпрэсіяй у эпоху росквіту амерыканскай поп-культуры 1990-х. Гэтая кніга стала маніфестам пакалення і адкрыла тэму ментальнага здароўя для шырокага абмеркавання.

Віктар Пялевін — «Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» (2016 год)

Пялевін — адзін з самых вядомых сучасных расійскіх пісьменнікаў, лаўрэат шматлікіх прэмій, кожны яго новы раман становіцца культурнай падзеяй. Забаронены раман выйшаў у свет у 2016 годзе. Постмадэрнісцкі кактэйль з містыкі, канспіралогіі і вострай сатыры на сучасную расійскую рэчаіснасць. Пялевін па-майстэрску сутыкае ў адной прасторы масонаў, чэкістаў і лічбавыя тэхналогіі, шукаючы адказы на вечныя пытанні праз абсурд.

Лэгз Макніл, Джыліян Маккейн — «Прашу, забі мяне!» (1997 год)

Гэта «біблія» панк-року, складзеная з сотняў інтэрв’ю з музыкамі, тусоўшчыкамі і відавочцамі эпохі. Брутальная, смешная і сумленная гісторыя пра закуліссе жыцця Ігі Попа, гурта Ramones і станаўленне цэлай субкультуры без цэнзуры. У кнізе амаль няма аўтарскага тэксту (за выключэннем уступу і ўласных успамінаў Лэгза Макніла як аднаго з заснавальнікаў часопіса Punk); яна пабудаваная з фрагментаў інтэрв’ю, узятых у музыкаў.

Мадлен Мілер — «Песня Ахіла» (2011 год)

Гэты раман стаў сапраўднай сенсацыяй. У 2012 годзе ён атрымаў прэстыжную брытанскую прэмію Orange Prize for Fiction (цяпер Women’s Prize for Fiction). Кніга зʼяўляецца міжнародным бестселерам. Раман увайшоў у шорт-ліст прэміі Stonewall Book Award 2013 года і прэміі Chautauqua Prize 2013 года. Кампанія Universal Pictures набыла правы на экранізацыю рамана. Гэта гамераўская «Іліяда», расказаная ад імя Патрокла, непрыкметнага героя, які стаў найлепшым сябрам і спадарожнікам Ахіла.

Жан-Крыстоф Гранжэ — «Лес мерцвякоў» (2009 год)

Класік сучаснага французскага трылера, аўтар знакамітых «Пурпурных рэк». Яго кнігі маюць велізарныя наклады па ўсім свеце і часта становяцца асновай для фільмаў. Змрочны інтэлектуальны трылер, дзе галоўная гераіня — суддзя, якая спрабуе раскрыць серыю рытуальных забойстваў. Аўтар віртуозна апускае чытача ў свет антрапалогіі і першабытных страхаў, трымаючы ў напружанні да апошняй кропкі.

Патрык Нэс — «Вызваленне» (2017 год)

Брытанска-амерыканскі аўтар, які двойчы атрымліваў Медаль Карнэгі (найвышэйшая ўзнагарода ў дзіцячай і падлеткавай літаратуры Вялікабрытаніі). Яго творы экранізуюцца ў Галівудзе (напрыклад, «Голас монстра»). Эмацыйна насычаная гісторыя аднаго самага важнага дня ў жыцці падлетка, напоўненая таямніцамі і пошукам уласнай ідэнтычнасці. Гэта глыбокая проза пра першае каханне, сямейныя траўмы і мужнасць прыняць сябе такім, які ты ёсць.

Джон Бойн — «Абсалютыст» (2011 год)

Знакаміты ірландскі пісьменнік, аўтар сусветнага бестселера «Хлопчык у паласатай піжаме». Яго кнігі перакладзеныя на дзясяткі моў і рэгулярна намінуюцца на міжнародныя прэміі (напрыклад, Дублінскую літаратурную прэмію). Магутная псіхалагічная драма пра падзеі Першай сусветнай вайны, дзе галоўны герой наведвае сям’ю загінулага таварыша, каб перадаць яго лісты. Раман падымае складаныя пытанні сумлення, здрады і таго, як цяжка захаваць чалавечнасць у часы татальнага варʼяцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(2)