Дзіўна, але цалкам карэлюецца — інфармацыя пра дроны над Беларуссю з'яўляецца менавіта тады, калі рускія запускаюць па Украіне дронавыя атакі.
Казак: «Пра такія атакі не ў інтарэсах гэтай дзяржавы папярэджваць, маўляў, шаноўнае спадарства, да вас могуць заляцець дроны»
Эксперт па бяспецы Аляксандр Казак пракаментаваў Филину, што за апараты з'яўляюцца час ад часу ў небе над беларускімі гарадамі.
У раніцу 26 лютага ў Гомелі заўважылі беспілотны лятальны апарат. Па сведчаннях відавочцаў, ён нагадваў расійскі дрон тыпу «шахед», бо меў чорны колер і характэрны гук «як у мапеда».
На здарэнне адрэагаваў толькі неафіцыйны тэлеграм-канал ідэолагаў Гомельскага аблвыканкама. Там апублікавалі папярэджанне аб мерах бяспекі пры выяўленні дронаў, пры гэтым прыгразілі крымінальным пераследам і пазбаўленнем волі на некалькі гадоў за «любыя здымкі і публікацыю фота ці відэа».
Тым не менш людзі абмяркоўвалі ў сацсетках інцыдэнт і не хавалі хваляванняў. Па сведчаннях, дрон ці некалькі бачылі ў розных раёнах:
— На аэродроме (мікрараён Стары аэрадром — С.) три раза слышала, с разбежкой в 10 минут примерно.
— Месяца 3-4 назад тоже летал недалеко от ЗИПа (Гомельскі завод вымяральных прылад — С.), сегодня на Сельмаше (мікрараён — С.) раза 3-4 туда-сюда.
— Вся поликлиника подорвалась смотреть.
— Я тоже два раза слышала, гудел, как мопед, еще и подумала, что дрон летит. На Фестивалей (мікрараён Фестывальны — С.) это было.
— Видел из окна на уровне 8 этажа в Волотова (мікрараён Волатава — С.).
— В Волотове низко пролетел утром, тоже было видно его хорошо.
— Тоже слышали на ул. Солнечной.
— Дрон был типа «треугольник», летел на ул. Косарева дважды.
— В центре дважды пролетал дрон, причем довольно низко.
— Дрон видела из окна в 9.10, один, черный, на мини-самолет или ракету похож. Над ул. Юбилейной пролетал.
— В Советском (раёне — С.) 3 дрона с утра, спокойно по небу над детским садом во дворах летели, низко достаточно.
— Пять дронов пролетело в районе ул. Брянской, Волотова. Действительно жуть какая-то.
— Гэта расейцы трэніруюцца Беларусь вызваляць.
У той жа час мясцовы ваенкам на пытанне пра дроны паведаміў, што не трэба хвалявацца, бо ідуць заняткі.
Ці павінны ўлады папярэджваць пра падобныя заняткі і наогул ці выглядае ўсё сапраўды як заняткі, «Філін» спытаў у эксперта па бяспецы Аляксандра Казака.
— Ці ведаеце вы, колькі гэтай ноччу ляцела дронаў для атакі Украіны? 374 дроны было адпраўлена ў кірунку Украіны.
Таму я б не здзіўляўся, што гэтыя дроны з'яўляюцца ў небе над беларускімі гарадамі. На вялікі жаль, гэта абсалютна натуральна, улічваючы тое, што адбываецца сёння ў суседняй краіне.
Цалкам слушна і тое, што гэтыя дроны з’яўляюцца над Беларуссю падчас масавых атак, бо працуюць сістэмы РЭБ. Могуць быць з-за РЭБ, з таго, што проста закладзена ў сістэму, могуць натуральна збіцца з курсу, бо брак сістэмы.
Наконт таго, колькі дронаў і з якой рэгулярнасцю яны залятаюць, трэба пытаць у маніторынгавых груп.
Што тычыцца трэніровак, то нармальнай традыцыяй было б, калі б улады папярэджвалі грамадства пра тое, што сёння будуць адбывацца трэніроўкі ці нейкія манеўры.
Але зараз з таго, што назіраецца, такой традыцыі — папярэджваць — збольшага няма. Яны гэта робяць час ад часу, не заўсёды.
— Так, бо наконт запланаванай штомесячнай праверкі сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн таксама сёння яны папярэдзілі.
— Гэта звычайная рэч — праводзіць тэсты сістэм грамадзянскай абароны. Гэта абсалютна нармальна.
— То бок пра сірэну яны папярэдзілі, у той жа час пра заняткі з дронамі, якія могуць зараз напалохаць людзей, улічваючы тое, што побач ідзе менавіта дронавая вайна, ніхто не папярэдзіў.
— На дадзены момант я не магу канкрэтна сказаць, ці гэта былі дроны трэнінгавыя ці не. Хачу пазбегнуць спекуляцый. Але паўтару, відавочна карэляцыя таго, што дроны з’яўляюцца, калі адбываюцца атакі па Украіне. А тут праляцела амаль што 400 дронаў.
Дарэчы, пра такія атакі, мяркую, не ў інтарэсах гэтай дзяржавы папярэджваць, маўляў, шаноўнае спадарства, да вас могуць заляцець дроны. Трымаецца ілюзія, што ўсё ў парадку.
— Але пагроза, калі гэта сапраўды былі расійскія дроны, тым больш «шахеды», цалкам рэальная?
— Па-першае, не ўсё, што выглядае, як «шахед», ёсць «шахед». Прыгадаю, што ёсць дроны тыпу «Гербера» якія з’яўляюцца так званымі «балванкамі» і выкарыстоўваюцца выключна для таго, каб загрузіць сілы супрацьпаветранай абароны.
Заўважу, што ад страха любая рэч у паветры, нават кардонка можа выглядаць як «шахед».
Таму неабавязкова, што менавіта тое, што лятала, было з баявым зарадам. Але відавочна, што такія пралёты вызываюць страх і нервуюць людзей, пакідаюць незразумеласць.
І я згодны, выключаць таго, што гэта былі менавіта дроны з баявым зарадам, мы не можам. Хваляванні людзей маюць падставу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное