Святлана Ціханоўская: «Гэта гістарычная прамова»

Нацыянальная лідарка паразмаўляла з Уладзімірам Зяленскім. Гэта адбылося ў Вільнюсе, падчас урачыстай цырымоніі ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года.

Святлана Ціханоўская. Стоп-кадр з відэа "Люстэрка"

— Я дзякавала яму (Зяленскаму) за гістарычную прамову, у якой траціну займала прамова пра Беларусь, — адзначыла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Люстэрку. — Я вельмі ўдзячная — гэта гістарычная прамова. Я сказала, што шмат беларусаў у Літве і ў Польшчы ваявалі ва Украіне, як шмат ваюе. Гэта наша супольная справа. Я запытала, каб прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі замест спадара Кізіма, каб нам было больш з кім шчыльна працаваць.

Па яе словах, Зяленскі на гэта адказаў станоўча: «Канешне-канешне, усё зробім».

На пытанне, ці дамаўляліся пра наступную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны, Ціханоўская адзначыла, што пакуль не, бо сённяшні дзень — не пра працу.

Журналісты таксама спыталі ў Ціханоўскай, ці плануе яна пераязджаць у Польшчу. «Я тут пакуль», — адказала палітык.

 

Момант гутаркі трапіў у кадр прэс-службы Святланы Ціханоўскай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)