Адміністрацыя калоніі дагэтуль не вярнула пашпарт Мікалаю Статкевічу
Месяц былы палітзняволены жыве як чалавек-прывід.
Пасля паўторнага «памілавання» Мікалай Статкевіч ужо месяц жыве без дакументаў. Пра гэта ён распавёў у сваім тэлеграм-канале.
Спадар Мікалай паведаміў:
— Мяне вызвалілі без ніводнага дакумента, які б сведчыў маю асобу. Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты. Пакінулі як сувенір? А без яго не тое, што за мяжу на абследаванне не выедзеш, як многія прапануюць, нават у мясцовую паліклініку не звернешся. І не дакажаш, што я — гэта я.
Толькі адны мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў, але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсііі, якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта.
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное