«Каб адчуваць» – жаночыя вобразы ў цэнтры Мінску

Паказваем вулічную выставу на Камсамольскай.

«Каб адчуваць» – так называецца экспазіцыя. Мінскія ўлады паведамляюць, што праект  прымеркаваны да Году беларускай жанчыны. Арганізатары спадзяюцца, што «ў рытме ажыўленых вуліц горада жаночыя вобразы набудуць рух, свабоду і асаблівую эмацыйную глыбіню».

У экспазіцыі больш за 40 твораў сучасных беларускіх мастачак і мастакоў з калекцый Музея гісторыі Мінска і Прыорбанка. Выстава дэманструе разнастайнасць мастацкіх стыляў і аўтарскіх  поглядаў. 

Па назіраннях відавочцаў, на днях вакол выставы было шмат экскурсійных  груп з Расіі.