Раллі пачынаецца ўжо, і Трампу трэба нешта казаць. Пра Канаду — складана, там ідзе гандлёвая вайна на тым кірунку. Пра Іран — крый божа, тут усе чэрці вылезуць адразу. А пра што тады, калі дасягненняў няма? Тут жа — бачыце: міратворца, вызваліцель. Цудоўна! Да выбараў — гэта тое, што трэба. І нам у гэтым сэнсе пашанцавала.
Турарбекава: «І Коўл падрыхтаваўся да візіту, і Мінск таксама»
Гісторык і палітолаг — пра тое, як беларускі накірунак можа стаць рэальным поспехам Трампа і шчаслівым квітком для палітвязняў.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасняя. Гэта значыць, варта разлічваць на вызваленне значнай колькасці людзей з вязніц?
— Я ўпэўненая ў тым, што ён едзе вызваляць <вязняў>, — зазначае ў эфіры Еўрарадыё гісторык і палітолаг Роза Турарбекава. — У іншым выпадку проста не паехаў бы. Гэта па-першае.
Па-другое, бачна, што цяпер усё ж такі амерыканская адміністрацыя робіць нейкія высілкі (маю на ўвазе расейска-ўкраінскія перамовы па спыненні вайны). І ўсё гэта відавочна ўкладаецца ў адзін кошык, сінхранізуецца па часе.
Я так зразумела, што і Коўл падрыхтаваўся да візіту, і Мінск падрыхтаваўся таксама. І ў святле midterms <Трампу> трэба прывезці нейкія тоўстыя плюсы, поспехі. А бачыце ж, што з Іранам робіцца. І не толькі з Іранам — калі адчыніць навіны з Блізкага Усходу, бачна, як канфлікт разрастаецца. Кошт на нафту зноў вырас, больш чым $100 за барэль. Гэта вельмі дрэнная навіна для амерыканскай адміністрацыі. Бо неўзабаве, паўтаруся, будуць прамежкавыя выбары.
Таму візіт Коўла ў гэтым кантэксце дае надзею і амерыканскай адміністрацыі, што атрымаецца нейкі тоўсты плюс. Вызваленне палітзняволеных, нейкі добры імідж, які будзе вельмі складана крытыкаваць. Нездарма спецпасланнік Трампа едзе менавіта цяпер — ім трэба, каб эфект ад вызвалення быў пакладзены ў аснову перадвыбарчай кампаніі.
Читайте еще
Избранное