«Тот факт, что Почобут вернулся, не означает, что для всех остальных что-то изменилось»

Собрали первые реакции на возвращение Анджея Почобута в Беларусь.

Фото: Бартош Вялиньски

Как и обещал с первых дней на свободе, Анджей Почобут уехал в Беларусь. Он пларирует побывать дома неделю, а потом отправится с США и Канаду. Собрали первые реакции на эту новость.

Святлана Ціханоўская, лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў: «Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. І, думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем.

Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек часам можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома.

Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным.

Гісторыя Анджэя — вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёння галоўнае — каб ён быў у бяспецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць».

Алесь Бяляцкі, нобелеўскі лаўрэат: «Гэта сьведчыць, што ён сьмелы чалавек і гатовы рызыкаваць, дабіваючыся сваіх мэтаў. Ці кажа гэта пра тое, што сітуацыя зьмянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не.

У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя зьняволеныя, вазілі пісьменьнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае «злачынцаў». Неўзабаве некаторыя зь іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях.

Ня раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасьць.

Хацеў бы і я так. Але ж новую крымінальную справу ўзбудзілі месяц таму. Прыйдзецца яшчэ трохі пачакаць»

Аляксей Лявончык, сузаснавальнік фондаў ByHelp і BySol: «Тое, што Пачобут вярнуўся, не азначае, што нешта зьмянілася для ўсіх астатніх. Калі ласка, не рабіце дурных крокаў».

Аляксандар Класкоўскі, палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» — у каментары «ПіКу Свабоды»: «Найперш адзначу, што гэта чарговы мужны крок з боку Пачобута. Ён даказвае цьвёрдасьць свайго характару. Але гэта і вельмі рызыкоўны крок, бо ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў, якія не зацікаўленыя ў паляпшэньні дачыненьняў паміж Менскам і Варшавай».